Russian Belarusian English

Платныя паслугі

Пералік такіх паслуг і цэнаабразаванне рэгламентуюцца адпаведнымі пастанаўленнямі Міністэрства аховы здароўя і Савета Міністраў РБ.

Платныя паслугі аказваюцца на дамоўнай аснове. З узорам тыпавой дамовы можна азнаёміцца тут .

Аказанне платных паслуг замежным грамадзянам у Цэнтры рэгламентуецца адпаведным парадкам і інструкцыяй.

Прыведзеныя цэны з’яўляюцца арыенціровачнымі і могуць пераглядацца ў сувязі са змяненнем актуальнага кошту складаючых платных медыцынскіх паслуг.

Звярніце ўвагу!

Асобна аплачваюцца:
  • кошт медыкаментаў і расходных матэрыялаў;
  • кошт даследванняў і медыкаментаў, калі ў прэйскуранце пазначаны кошт толькі знаходжання ў стацыянары.

Усе цэны пазначаны ў беларускіх рублях і не ўлічваюць ПДК, які ўваходзіць у агульны кошт паслугі.

ПДК дадаецца пры аказанні немедыцынскіх паслуг, да якіх аднесены арганізацыя індывідуальнага догляду пры адсутнасці медыцынскіх паказанняў, эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту і знаходжанне ў палаце павышанай камфортнасці.

Спосабы аплаты паслуг

Сістэма «Разлік»

Для аплаты праз АРІП неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:

Агульнарэспубліканскія -> Соцыяльнае забеспячэнне аховы здароўя ->Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры -> РНПЦ псіхічнага здароўя ->Платныя паслугі.

У касе платных паслуг бухгалтэрыі РНПЦ псіхічнага здароўя.

У касе бухгалтэрыі плата паслуг выконваецца выключна ў беларускіх рублях.

Бліжэйшы пункт абмену валют знаходзіцца ў аддзяленні АСБ ААТ Беларусбанк № 510/377 па адрасу г.Мінск, вул. Будслаўская, 2, тэл: (017) 289-00-48

Падрабязную інфармацыю па платных медыцынскіх паслугах можна атрымаць па тэлефонах:

  • Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне: (+375-17) 385-90-26,
  • Бухгалтэрыя: (+375-17) 289-85-54.

Звяртаем увагу на адрозненні ў прэйскурантах на аказанне платных паслуг для грамадзян Беларусі і замежных грамадзян!

З 1 кастрычніка 2018 года па 31 снежня 2018 года дзейнічаюць зніжкі на платныя медыцынскія паслугі для грамадзян Расійскай Федэрацыі

Прапануем азнаёміцца з прэйскурантамі

Для грамадзян РБ:

Прыблізны поўны кошт

Прыблізны кошт лячэння (лячэнне/даследванне + знаходжанне + харчаванне) у дзень:

  • псіхасаматычных і неўратычных разладаў - ад 50 бел.рублёў,
  • разладаў, звязаных з ужываннем алкоголю – ад 15 бел.рублёў,
  • разладаў, звязаных з ужываннем іншых псіхаактыўных рэчываў – ад 20 бел.рублёў.

Прыблізны кошт індывідуальнага догляду ва ўмовах стацыянара – ад 32 бел.рублёўу дзень.
Аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях.