Russian Belarusian English

Аддзел наркалогіі

 

Загадчык аддзелам

Капытаў

Андрэй Васільевіч

к.м.н., прафесар

 

Супрацоўнікі:

Капытаў Андрэй Васільевіч – загадчык аддзелам, доктар медыцынскіх навук, дацэнт. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, наркалогія, псіхатэрапія, медыцынская псіхалогія, медыцынская генэтыка, нейрапсіхалогія.

Скугарэўская Марына Міхайлаўна – вядучы навуковы супрацоўнік, доктар медыцынскіх навук, дацэнт. Галіна навуковых інтарэсаў: адзнака стану рызыкі развіцця псіхозу, кагнітыўнае функцыянаванне пры шызафрэніі і блізкіх ёй разладах.

Грыгорава Інэса Віктараўна – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, наркалогія, псіхатэрапія, распрацоўка псіхатэрапеўтычных і псіхакарэкцыйных праграм для асоб з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў і з гульнявай залежнасцью.

Глебка Вольга Пятроўна – малодшы навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: медыцынская псіхалогія, псіхадыягностыка і псіхакарэкцыя пры залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.

Курян Надзея Міхайлаўна – малодшы навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхакарэкцыйная праца з сазалежнымі адносінамі, сямейная псіхакарэкцыя залежных ад псіхаактыўных рэчываў.

Ладо Анастасія Васільеўна – лабарант

Казак Алег Уладзіміравіч – лабарант

Наша дзейнасць

Накірункі навуковых даследванняў і распрацовак:

  • Генетычныя, клініка-біялагічныя і псіхасацыяльныя перадумовы развіцця алкагалізму
  • Нейрапсіхалагічныя механізмы фарміравання залежных паводзінаў
  • Нехімічныя формы залежных паводзінаў
  • Адзнака перадназалагічных формаў залежных паводзінаў і псіхічных разладаў сярод падлеткаў і моладзі
  • Патагенэз, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка адыктыўных паводзінаў
  • Дыферэнцыраваныя падыходы па забеспячэнню прафілактыкі алкагольнай залежнасці ў непаўнагадовых
  • Распрацоўка праграмы прафілактыкі ўжывання псіхаактыўных рэчываў  малодшымі школьнікамі
  • Распрацоўка методыкі адзнакі даназалагічных формаў залежных паводзінаў і псіхічных разладаў сярод падлеткаў і маладых людзей

Асноўныя дасягненні:

  • Метад клінічнай дыферэнцыйнай дыягностыкі сіндрому залежнасці ад сінтэтычных канабіоідаў і наступстваў іх ужывання
  • Метад адзнакі эфектыўнасці лячэння алкагольнай залежнасці
  • Метад адзнакі рызыкі ўжывання алкаголю са шкоднымі наступствамі ў дзяўчынак-падлеткаў
  • Метад лячэння ўжывання алкаголю са шкоднымі наступствамі ў дзяўчынак-падлеткаў з парушэннямі паводзінаў
  • Метад адзнакі рызыкі развіцця алкагольнай залежнасці
  • Комплексны метад дыягностыкі цяжкіх ускладненых формаў ходу сіндрому алкагольнай залежнасці
  • Метад псіхатэрапіі асоб, якія ўжываюць алкаголь са шкоднымі наступствамі
  • Метад псіхатэрапіі асоб з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў
  • Метад прафілактыкі алкагольнага сіндрому плоду
  • Метад комплекснай рэабілітацыі пацыентаў з сіндромам залежнасці ад алкаголю
  • Метад прафілактыкі алкагольнай залежнасці ў сацыяльна нешчаслівых сем’ях
  • Тэхналогія дыягностыкі фактараў рызыкі алкагольнай адыкцыі сярод непаўнагадовых
  • Праграма прафілактыкі алкагольнай залежнасці ў падлеткаў з групы рызыкі
  • Метад прафілактыкі алкагольнай залежнасці сярод навучэнцаў сярэдніх школ (12-16 год)
  • Палажэнне аб рэспубліканскім наркалагічным рэабілітацыйным цэнтры (аддзяленні)
  • Метад комплекснай клініка-генетычнай дыягностыкі першаснай паталагічнай цягі да алкоголю ў асоб мужчынскага полу з выкарыстаннем дадзеных аб адгенетычным полімарфізме гена фермента катэхол-О-метылтрансферазы(СОМТ/rs4680/)
  • Метад дыягностыкі хуткапраградыентнай алкагольнай залежнасці ў асоб мужчынскага полу падлеткавага і  маладога ўзросту на аснове полімарфізму гена пераносчыка сератаніну