Russian Belarusian English

Павышэнне кваліфікацыі

Дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» (РНПЦ псіхічнага здароўя) атрыманы спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці № 02100 / 564, выдадзены на падставе рашэння Міністэрства адукацыі ад 24 лістапада 2016 г. № 960 і зарэгістраваны ў рэестры спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) Міністэрства адукацыі за № 564

Адукацыйны Цэнтр РНПЦ псіхічнага здароўя створаны згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2017 № 201 «Аб арганізацыі падрыхтоўкі ў дзяржаўных установах, падпарадкованых Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якім дадзена права рэалізацыі адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі».

З верасня 2017 г. пасля праходжання акрэдытацыі па профілю адукацыі «Ахова здароўя», накірунку адукацыі «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя» у РНПЦ псіхічнага здароўя плануецца правядзенне павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў аховы здароўя згодна з «Зводным планам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на 2017 год», зацверджаным Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Жарко В.І. 01.12.2016 (з дадаткамі і змяненнямі ад 21.04.2017).

Прыём на навучанне ў адукацыйны Цэнтр ажыццяўляецца на падставе дамовы на падрыхтоўку, заключанай у ўсталяваным парадку. Фінансаванне выдаткаў на навучанне выконваецца:

-  на падставе заяў дзяржаўных арганізацый сістэмы аховы здароўя за кошт сродкаў ад дзейнасці накіруючых арганізацый, якая прыносіць прыбыткі;

  • іншых арганізацый або фізічных асоб — за кошт сродкаў заказчыка;
  • замежныных грамадзян — за кошт сродкаў заказчыка.

У 2018-2020 гг. плануецца адкрыццё павышэння кваліфікацыі па адукацыйным праграмам:

  • «Транскраніяльная магнітная стымуляцыя ў лячэніі псіхічных разладаў (захворванняў) (для ўрачэй псіхіятраў-нарколагаў)»;
  • «Сучасныя аспекты наркалагічнай прэвенталогіі (для ўрачэй псіхіятраў-нарколагаў)»;
  • «Актуальныя прававыя і этычныя пытанні сучаснай псіхіятрыі і наркалогіі (для ўрачэй псіхіятраў-нарколагаў)»;
  • «Парушэнні харчовых паводзінаў (для ўрачэй псіхіятраў-нарколагаў)»


Заяўкі на павышэнне кваліфікацыі дасылаць па адрасу: Далгінаўскі тракт, 152, 220053, г. Мінск,

E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з пазнакай - у адукацыйны цэнтр).

Па пытаннях падачы заявак на прадастаўленне адукацыйных паслуг звяртацца па тэлефонах:

  • +375 17 289-80-49
  • +375 17 289-81-60
  • +375 17 289-81-22
  • +375 17 289-80-88