Russian Belarusian English

Клінічная ардынатура

Падагульняючая атэстацыя ў клінічнай ардынатуры па спецыяльнасці «Псіхіятрыя і наркалогія» у 2018 годзе адбудзецца 31 жніўня ў 10.00 у малай канферэнц-зале.

Пералік пытанняў для падагульняючай атэстацыі ў клінічнай ардынатуры ў 2018 годзе па спецыяльнасці "Псіхіятрыя і наркалогія"

ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў КЛІНІЧНУЮ АРДЫНАТУРУ

дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя»

  1. Падрыхтоўка ўрачэй у клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету і на платнай аснове ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Прыём у клінічную ардынатуру за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету праводзіцца на конкурснай аснове.
  3. Прыём у клінічную ардынатуру за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету праводзіцца згодна з кантрольнымі лічбамі прыёму, зацверджанымі загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2018 № 422 «Аб арганізацыі прыёму ў клінічную ардынатуру ў 2018 годзе».
  4. Прыём у клінічную ардынатуру на платнай аснове ажыццяўляецца звыш кантрольных лічбаў прыёму з улікам выканання нормаў і правіл, якія прад’яўляюцца да падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры.
  5. За адным кіраўніком клінічнай ардынатуры можа быць замацована не больш за двух клінічных ардынатараў дзённай формы падрыхтоўкі і не больш за шэсць клінічных ардынатараў завочнай формы падрыхтоўкі.
  6. Падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» (далей - РНПЦ псіхічнага здароўя) ажыццяўляецца па наступных формах:
  • дзённая – працягласць падрыхтоўкі 24 месяцы;
  • завочная - працягласць падрыхтоўкі 36 месяцаў.
  1. Падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца згодна з планамі і праграмамі па спецыяльнасцях падрыхтоўкі.
  2. Прыём дакументаў у клінічную ардынатуру РНПЦ псіхічнага здароўя будзе ажыццяўляцца з 28 мая па 28 чэрвеня 2018 года. Для ўрачэй-спецыялістаў, якія прапусцілі па ўважлівых прычынах пазначаны тэрмін, прыём  дакументаў будзе ажыццяўлён у рэзервовы дзень: 4 ліпеня 2018 года.
  3. Для ўдзелу ў конкурсе на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ўрачы-спецыялісты падаюць у РНПЦ псіхічнага здароўя наступныя дакументы:
  • заяўленне на імя дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя;
  • дыплом   аб   вышэйшай   медыцынскай   адукацыі   з  дадаткам  да яго;
  • копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўсталявання яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі вышэйшую медыцынскую, фармацэўтычную адукацыю за межамі Рэспублікі Беларусь);
  • копія дакумента аб праходжанні інтэрнатуры (стажыроўкі), копія дакумента аб наяўнасці кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • асабісты лісток па ўліку кадраў (с фотаздымкам);
  • аўтабіяграфія;
  • характэрыстыка з апошняга месца працы; копія працоўнай кніжкі;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя; 3 фотаздымка памерам 3 х 4см.

Копіі вышэйпералічаных дакументаў засведчваюцца аддзелам кадраў апошняга месца працы або вучобы, або натарыяльна.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, або пасведчанне ўцекача) і ваены білет прад’яўляюцца асабіста

  1. Уступныя іспыты спецыяльнасці клінічнай ардынатуры «Псіхіятрыя і наркалогія» будуць праводзіцца ў форме сумоўя  9 ліпеня 2018 года ў 14.00 ў малой канферэнц-зале РНПЦ псіхічнага здароўя.
  2. Залічэнне на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца загадам РНПЦ псіхічнага здароўя пасля сканчэння ўступных іспытаў не пазней за 1 версня 2018 года.
  3. Залічэнне ўрачэй-спецыялістаў у клінічную ардынатуру за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету ажыццяўляецца па выніках конкурсу і згодна з наступнымі конкурснымі крытэрыямі:
  • больш высокі бал на ўступных іспытах; большы стаж працы па спецыяльнасці;
  • больш высокая кваліфікацыйная катэгорыя.

Пры іншых роўных умовах пераважным правам на залічэнне карыстаюцца ўрачы-спецыялісты, узнагароджаныя ў перыяд адукацыі ў установе вышэйшай медыцынскай адукацыі нагруднымі знакамі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў» і «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі»; пераможцы (дыпломы I і II ступені) міжнародных, рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў студэнцкіх навуковых прац па профілю спецыяльнасці клінічнай ардынатуры.

  1. Залічэнне і праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца на падставе дамовы на падрыхтоўку клінічнага ардынатара, заключанай з РНПЦ псіхічнага здароўя згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Для клінічных ардынатараў, якія праходзяць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў дзённай форме за кошт рэспубліканскага бюджету, у дамове вызначаецца абавязковая праца па размеркаванню на працягу двух год у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, дзяржаўных медыцынскіх навуковых арганізацыях, дзяржаўных установах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і (або) перападрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй або сярэдняй спецыяльнай медыцынскай,  фармацэўтычнай адукацыі.

  1. Клінічныя ардынатары, якія залічаны на падрыхтоўку ў клінічную ардынатуру на дзённую форму за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету, падлягаюць размеркаванню ў дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, дзяржаўныя медыцынскія навуковыя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і (або) перападрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыяй, з улікам патрэбы вышэйадзначаных арганізацый, з абавязковай працай па размеркаванню на працягу двух год у адзначаных арганізацыях.
  2. Урачы спецыялісты, якія вытрымалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на месцы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджету, па іх жаданню і пры наяўнасці магчымасці могуць быць залічаны ў клінічную ардынатуру на платнай аснове.
  3. Залічэнне ў клінічную ардынатуру на платнай аснове ажыццяўляецца загадам дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя на падставе:
  • заяўлення ўрача-спецыяліста на імя дырэктора
  • дамова аб падрыхтоўцы ўрача-спецыяліста ў клінічнай ардынатуры на платнай аснове, заключанага з РНПЦ псіхічнага здароўя згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  1. Клінічныя ардынатары, якія не пачалі падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры без уважлівай прычыны на працягу пяці дзён з моманту пачатку падрыхтоўкі, падлягаюць адчысленню з клінічнай ардынатуры.

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН

  1. Прыём у клінічную ардынатуру замежных грамадзян ажыццяўляецца толькі ў дзённую форму падрыхтоўкі на платнай аснове на працягу каляндарнага года.
  2. У клінічную ардынатуру прымаюцца замежные грамадзяне, якія маюць медыцынскую адукацыю, эквівалентнае вышэйшай медыцынскай адукацыі Рэспублікі Беларусь, без прад’яўлення патрабаванняў да стажу працы па профілю абранай спецыяльнасці.
  3. Працягласць падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры для замежных грамадзян складае не меньш за 24 месяцы.
  4. Выдача замежнаму грамадзяніну запрашэння на падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:
  • копія заяўлення на імя дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя;
  • копія   пашпарту   або   іншага   дакумента, які сведчыць асобу;
  • копія дакумента аб адукацыі і дадатка да яго з указаннем тэрміна навучання, пераліку дысцыплін і вынікаў бягучай і падрахункавай аттэстацыі;
  • пераклад зазначаных дакументаў на рускую мову, засведчаны натарыяльна
  1. Для паступлення ў клінічную ардынатуру замежные грамадзяне прадстаўляюць у РНПЦ псіхічнага здароўя наступныя дакументы:
  • заяўленне на імя дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя;
  • копія дыплому аб вышэйшай медыцынскай адукацыі і дадаткі да яго, натарыяльна засведчаныя і легалізаваныя ў усталяваным парадку (арыгіналы прад’яўляюцца пры рэгістрацыі дакументаў);
  • копія пасведчання аб прызнанні дакументаў аб адукацыі і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдадзеннаму дзяржаўнай установай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»;
  • копія пашпарту;
  • медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, устаноўленага ў Рэспубліцы Беларусь узору;
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць урачэбную дзейнасць, засведчаныя ў усталяваным парадку (пры наяўнасці стажу працы);
  • 3 фотаздымка памерам 3х4 см.
  • пераклад зазначаных дакументаў на рускую мову, павінен быць засведчаны натарыяльна;
  • дакумент, які вызначае ўзровень валодання мовай падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры (пры неабходнасці).
  1. Залічэнне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў дзённай форме на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе заяўлення на імя дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя па выніках сумоўя, дамовы на падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ўрача-спецыяліста на платнай аснове, пры наяўнасці пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу, адпаведнай візы і дамовы абавязковага медыцынскага страхавання, а таксама пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Замежные грамадзяне, якія не валодаюць або дрэнна валодаюць мовай падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры, залічаюцца на падрыхтоўчыя курсы ўніверсітэту на платнай аснове для вывучэння мовы або ўдасканалення моўнай падрыхтоўкі на тэрмін не меньш за 1 месяц.
  3. Замежные грамадзяне, не пачаўшыя падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры без уважлівай прычыны на працягу пяці дзён з моманту пачатку падрыхтоўкі, падлягаюць выключэнню з клінічнай ардынатуры