Russian Belarusian English

Лабараторыя клініка-эпідэміялагічных даследванняў

shilova OV

Загадчык лабараторыяй

Гелда

Анатоль Пятровіч

к.м.н.

Супрацоўнікі:

Гелда Анатоль Пятровіч ― загадчык лабараторыяй клініка-эпідэміялагічных даследванняў, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Галіна навуковых інтарэсаў: суіцыдалогія, клінічная псіхіятрыя і наркалогія, судова-псіхіятрычная экспертыза.

Рунец Канстанцін Яўгенавіч – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: суіцыдалогія, клінічная псіхіятрыя, медыцынская псіхалогія.

Шадзенка Вікторыя Мікалаеўна – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: экалагічная псіхіятрыя.

Гарушкіна Алена Рыгораўна – малодшы навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: суіцыдалогія, медыцынская псіхалогія.

Дзямідзенка Людміла Віктараўна – лабарант.

Лабараторыя клініка-эпідэміялагічных даследванняў у структуры навуковага аддзела ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя» створана ў красавіку 2009 г.

Даследванні ў лабараторыі выконваюцца ў цесным кантакце з спецыялістамі практычнага звяна псіхіятрычнай і наркалагічнай службы Рэспублікі.

Наша дзейнасць

Накірункі навуковых даследванняў і распрацовак:

  • Клінічная псіхіятрыя
  • Клінічная наркалогія (нарказалежнасці)
  • Суіцыдалогія
  • Псіхіятрычная рэабілітацыя, у т.л. нейракагнітыўная рэабілітацыя

Асноўныя дасягненні:

  • Метад адзнакі вынікаў лячэння опійнай залежнасці ў ВІЧ-пазітыўных пацыентаў
  • Метад адзнакі рызыкі ўчынення суіцыдальных дзеянняў пры разладах настрою і шызафрэнічнага спектра
  • Метад адзнакі рызыкі ўчынення паўторных суіцыдальных дзеянняў пры непсіхатычных псіхічных разладах
  • Методыка адзнакі сацыяльна-эканамічнай шкоды ад самагубстваў
  • Метад нейракагнітыўнай рэабілітацыі пацыентаў, пакутуючых шызафрэніяй
  • Спосаб дыягностыкі діфузнага арганічнага пашкоджання галоўнага мозгу пры неўрозападобных разладах
  • Спосаб дыягностыкі актыўнасці эпілептычнага працэсу
  • Алгарытм аказання спецыялізаванай медыка-псіхалагічнай дапамогі асобам узросту 15-24 год у ранішнім постсуіцыдальным перыядзе
  • Метад дыягностыкі ўзроўня дэзадаптацыі спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў, пакутуючых ВІЧ-інфекцыяй
  • Адзнака сучаснага стану эпідэмічнага працэсу ВІЧ-інфекцыі сярод спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў і насельніцтва Рэспублікі Беларусь з магчымасцю прагназіравання эпідсітуацыі на бліжэйшыя гады
  • Метад адзнакі эфектыўнасці лячэння спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў
  • Метад кароткатэрміновай інтэгратыўнай псіхатэрапіі ў псіхалагічнай рэабілітацыі пацыентаў з ракам шчытападобнай залозы