Russian Belarusian English

Аддзел псіхічных і паводзінскіх разладаў

 

Загадчык аддзелам

Важэнін

Міхаіл Міхайлавіч

к.м.н., дацэнт

 

Супрацоўнікі:

Важэнін Міхаіл Міхайлавіч – загадчык аддзелам, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, псіхатэрапія,  вывучэнне і ўкараненне ў практыку сучасных мультыдысцыплінарных псіхатэрапеўтычных тэхналогій, распрацоўка псіхатэрапеўтычных стандартаў у лячэнні трывожных разладаў.

Хлебаказаў Фёдар Пятровіч – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, нейрапсіхалогія, клінічная нейрафізіялогія, эпілепталогія.

Тукало Марына Іванаўна – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук. Галіна навуковых інтарэсаў: транскраніальная магнітная стымуляцыя, клінічная нейрафізіялогія.

Махроў Міхаіл Валер’евіч – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, магнітатэрапія псіхічных і паводзінскіх разладаў пры эпілепсіі.

Каралевіч Павел Паўлавіч – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: электрасутаргавая тэрапія, лячэнне псіхічных разладаў у выніку эпілепсіі, апаратныя метады дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводзінскіх разладаў, у тым ліку ЭЭГ сну, відэа ЭЭГ маніторынг.

Захарэвіч Вольга Юр’еўна – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: патапсіхалагічная дыягностыка, нейрапсіхалагічная дыягностыка дзіцячага ўзросту, псіхадыягностыка і псіхакарэкцыя пры разладах аўтыстычнага спектру.

Трушчанка Марыя Мікалаеўна – навуковы супрацоўнік, медыцынскі псіхолаг. Галіна навуковых інтарэсаў: нейрапсіхоалагічная і патапсіхалагічная дыягностыка, нейрафізіялогія, гіпнатэрапія.

Будзько Таццяна Алегаўна – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: патапсіхалагічная дыягностыка і нейрапсіхалагічная дыягностыка трывожна-дэпрэсіўных разладаў, хваробы Альцгеймера.

Бондар К.А. – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: нейрадыягностыка і рэабілітацыйныя тэхналогіі ў псіхіятрыі.

Марчук С.А. – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: малекулярна-генетычная дыягностыка разладаў аўтыстычнага спектра.

Шарамет Е.А. – навуковы супрацоўнік, урач псіхіятр-нарколаг. Галіна навуковых інтарэсаў: клініка-біялагічныя праявы дэменцыі пры хваробе Альцгеймера з улікам генетычных фактараў.

Мартыненко Аляксандр Ільіч – лабарант.

Наша дзейнасць

Накірункі навуковых даследванняў і распрацовак:

  • Тэхналогіі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з трывожна-дэпрэсіўнымі разладамі
  • Лячэнне пацыентаў з шызафрэніяй на аснове фармакагенетычнага і фармакаэканамічнага аналізу
  • Распрацоўка прапаноў па аптымізацыі прымянення псіхатропных лекавых сродкаў
  • Мультыдысцыплінарны падыход у дыягностыцы і арганізацыі сістэмнай дапамогі дзецям з аўтыстычнымі разладамі
  • Псіхафізіялагічныя тэхналогіі ў забеспячэнні надзейнасці прафесійнай дзейнасці персаналу атамнай электрастанцыі
  • Дыягностыка прыённых інфекцый у асоб з нейрадэгенератыўнай паталогіяй
  • Эпідэміялогія, патагенэз, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў з эпілепсіяй; тэрапеўтычны супрацьэпілептычны патэнцыял аўталагічных ствалавых клетак
  • Нейрафізіялагічныя механізмы дзейнасці мозгу пры арганічных непсіхатычных разладах і іх дыягностыка з выкарыстаннем метаду камп’ютарнай ЭЭГ у рэжыме кагерэнтнага аналізу

Аснаўныя дасягненні:

  • Метад выяўлення полімарфізмаў генаў CYP2D6, CYP1A2, CYP2C9 у пацыентаў, пакутуючых разладамі шызафрэнічнага спектра
  • Метад лячэння разладаў настрою з выкарыстаннем транскраніяльнай магнітнай стымуляцыі
  • Метад адзнакі рызыкі ўзнікнення разладаў аўтыстычнага спектра
  • Метад клініка-лабараторнай дыягностыкі хваробы Альцгеймера
  • Метад лячэння парушэнняў моўнага развіцця пры аўтызме транскраніальнай мікрапалярызацыяй
  • Метад выяўлення актыўнасці эпілептычнага працэсу
  • Метад выяўлення полімарфізму гена MDR1 у пацыентаў, пакутуючых разладамі шызафрэнічнага спектра
  • Метад псіхатэрапіі камп’ютарнай залежнасці у падлеткаў і моладзі
  • Метад дыягностыкі камп’ютарнай залежнасці у падлеткаў і моладзі
  • Метад лячэння адпорных формаў псіхічных і паводзінскіх разладаў з выкарыстаннем электрасутаргавай тэрапіі
  • Метад лячэння адпорных формаў псіхічных разладаў з выкарыстаннем электрасутаргавай тэрапіі ў амбулаторных умовах
  • Метад дыягностыкі гульнявай залежнасці
  • Метад лячэння сімптаматычнай эпілепсіі з выкарыстаннем аўталагічных мезенхімальных ствалавых клетак касцянога мозгу
  • Метад нейракагнітыўнай рэабілітацыі пацыентаў з шызафрэніяй
  • Спосаб дыягностыкі дыфузнага арганічнага пашкоджання галоўнага мозгу пры неўрозападобных разладах
  • Спосаб дыягностыкі актыўнасці эпілептычнага працэсу
  • Метад дыягностыкі неўратычных разладаў, звязаных са стрэсам, і арганічных неўрозападобных разладаў па дадзеным камп’ютарнай апрацоўкі ЭЭГ у рэжыме кагерэнтнага аналізу
  • Метад дыференцыяльнай адзнакі функцыянальнага стану галоўнага мозгу пацыентаў з арганічныміі псіхічнымі разладамі і шызафрэніяй па дадзеным камп’ютарнай апрацоўкі электраэнцэфалаграм у рэжымах перыядаметрычнага і спектральнага відаў аналізу
  • Метад транскраніальнай магнітатэрапіі ў комплексным лячэні пацыентаў з эпілепсіяй
  • Спосаб падбору прэпарату, які купіруе прыступы параксізмальнага разладу
  • Тэхналогія дыягностыкі псіхічнага стану і паказанні да псіхалагічнай дапамогі для асоб, трапіўшых пад уздзеянне антынатальнага апраменьвання
  • Метад кароткатэрміновай кагнітыўна-паводзінскай псіхатэрапіі трывожна-дэпрэсіўных разладаў
  • Метад псіхаадукацыі бацькоў дзяцей, пакутуючых захворваннямі аўтыстычнага спектра
  • Метад індывідуалізаванай псіхалагічнай дапамогі анкалогічнаму пацыенту