Russian Belarusian English

9-е наркалагічнае аддзяленне (для мужчын) для лячэння алкагалізму

nesterenko AV

Загадчык аддзяленнем

Несцярэнка

Аляксей Вітальевіч

(тэл. 289-81-02)

Аказваемая медыцынская дапамога:

Лячэнне алкагольнай залежнасці. Лячэнне алкагольных псіхозаў.

Абслугоўваемыя групы насельніцтва: Грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У аддзяленні працуюць:

  • Несцярэнка Аляксей Вітальевіч-загадчык аддзяленнем
  • Бахір Інэса Валянцінаўна- урач псіхіятр-нарколаг
  • Ванькевіч Алена Пятроўна- клінічны псіхолаг

Аддзяленне аказвае высокаспецыялізаваную высокакваліфікаваную лячэбна-дыягнастычную і сацыяльна-аднаўленчую дапамогу пацыентам, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, забяспечвае пераемнасць з наркалагічнымі дыспансерамі, кабінетамі і іншымі ўстановамі ў лячэнні дадзенай групы пацыентаў. 

Ложкавая магутнасць аддзялення складае 50 ложкаў для лячэння алкагалізму, у тым ліку 25 ложкаў для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Аказываемая дапамога:

  1. Купіраванне сіндрому адмены алкаголю (ускладненнага і неўскладненнага), вывядзенне з запою.
  2. Лячэнне псіхатычных  разладаў,  выкліканых ужываннем алкаголю, парушэнняў паводзінаў
  3. Комплексная дэзынтаксікацыйная тэрапія, вітамінатэрапія, купіраванне ўзнікаючых спадарожных псіхічных і саматычных разладаў

Абслугоўваемыя катэгорыі грамадзян:

  1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (мужчыны) ва ўзросце старэй за 18 год, з залежнасцю ад алкаголю, ускладненнымі і неўскладненнымі формамі адмены алкаголю, псіхічнымі і паводзенскімі разладамі, звязанымі з ужываннем алкаголю, спалучанымі залежнасцямі ад алкаголю і седатыўных і псіхаактыўных рэчываў.
  2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (мужчыны), а таксама замежныя грамадзяне ва ўзросце старэй за 18 год з залежнасцю ад алкаголю, неўскладненнымі формамі адмены алкаголю, спалучанымі залежнасцямі ад алкаголю і седатыўных або псіхаактыўных рэчываў для аказання ананімнай дапамогі на платнай аснове.

У сваёй працы аддзяленне цесна супрацоўнічае з  аддзяленнем рэабілітацыі, гіпербарычнай аксігенацыі, фізіятэрапеўтычным аддзяленнем функцыянальнай даягностыкі, рэнтгенаўскага аддзялення, клініка-дыягнастычнай лабараторыі. Для павышэння якасці дыягностыкі і лячэння ў аддзяленні пільна праводзіцца абследванне кожнага пацыента. Пры гэтым шырока выкарыстоўваецца ўвесь спектр сучасных дыягнастычных методык, уключаючы электраэнцэфалаграфію, рэяэнцэфалаграфію, рэнтгенаўскія метады даследвання, выяўленне канцэнтрацыі наркатычных рэчываў у біялагічных асяроддзях арганізму, пры неабходнасці выкарыстоўваецца магнітна-рэзанансная тамаграфія. Курс лячэння складае каля 14 дзён.  Пасля сканчэння курса лячэння магчыма правядзенне медыкаментознага “кадзіравання”, унутрыцяглічная імплантацыя прэпарата “Дысульфірам”, ТЭС-тэрапія.

У аддзяленні выкарыстоўваецца мультыдысцыплінарны падыход у лячэнні залежных ад алкаголю і іншых псіхаактыўных рэчываў. Праца ўрачэй аддзялення ажыццяўляецца ў пастаянным супрацоўніцтве з неўролагам, тэрапеўтам, псіхолагам, спецыялістамі фунцыянальная дыягностыкі, што дазваляе распрацаваць індывідуальны план лячэння і рэабілітацыі кожнага пацыента