Russian Belarusian English

31-е псіхіятрычнае аддзяленне для лячэння псіхасаматычных разладаў

Загадчыца аддзяленнем

Аверчанка

Наталля Валереўна

(тэл. 289-80-83)

 

31 псіхіятрычнае аддзяленне (для лячэння псіхасаматычных разладаў) ДУ «РЭСПУБЛІКАНСКІ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПСІХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ» разлічана на 50 ложкаў, прызначана для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з псіхасаматычнымі разладамі, трывожнымі і дэпрэсіўнымі разладамі, арганічнымі непсіхатычнымі разладамі ва ўмовах кругласутачнага псіхіятрычнага стацыянара.

Праводзіцца поўнае абследванне звяртаючыхся за медыцынскай дапамогай, выяўленне спадарожнай паталогіі. Дапамога аказваецца мультыдысцыплінарнай брыгадай, у склад якой уваходзяць тэрапеўт, неўролаг, псіхолаг, псіхіятр, псіхатэрапеўт. Пры неабходнасці кансультуюцца спецыялістамі іншых профіляў: эндакрынолаг, акуліст, ЛОР-урач, гінеколаг, хірург, стаматолаг, фізіятэрапеўт. Выкарыстоўваецца індывідуальны падыход, спалучэнне медыкаментознай дапамогі з псіхатэрапеўтычнай працай. Ужываецца сучасная медыкаментозная тэрапія, псіхалагічнае кансультаванне, індывідуальная і групавая псіхатэрапія (выкарыстоўваюцца метады гештальт-тэрапіі, кагнітыўна-біхевіяральнай псіхатэрапіі, нервова-цяглічнай рэлаксацыі, пазітыўнай псіхатэрапіі, цялесна-арыентаванай псіхатэрапіі, арттэрапіі, дыхальныя тэхнікі). У комплексным лячэнні мы выкарыстоўваем музыкатэрапію, фізіятэрапеўтычныя і водныя працэдуры, ігларэфлексатэрапію, лячэбную фізкультуру, масаж. Сярэдні і малодшы медыцынскі персанал навучаны спецыяльным камунікатыўным навыкам. Функцыянуе «Школа здароўя» для пацыентаў, у рамках якой чытаюцца псіхаадукацыйныя лекцыі на разнастайныя тэмы для фарміравання здаровага ладу жыцця і па прафілактыцы захворванняў.

На базе аддзялення для групавой псіхатэрапеўтычнай працы ёсть гіпнатарый, пакой для рэабілітацыі пацыентаў. У аддзяленні створаны камфортныя ўмовы для лячэння, адна 3-мясцовая палата, две 4-мясцовыя палаты, 8 5-мясцовых палат, прасторны хол з тэлевізарам і мяккай мэбляй, сталовая.

Ёсць у наяўнасці 2 палаты павышанай камфортнасці для аказання дапамогі на платнай аснове: однамясцовыя палаты 8,5 кв.м, з асобным санвузлом (душ, рукамыйніца, унітаз). з мэтай стварэння ўтульнасці для знаходжання пацыентаў палаты аснашчаны функцыянальнай мэбляй, бытавой тэхнікай- лядоўняй, тэлевізарам, радыёпрыёмнікам, электрічным чайнікам. Штодзённа тройчы праводзіцца вільготная ўборка, змяняецца набор ручнікоў. Абмен пасцельных прыналежнасцяў - па жаданню пацыента, не радзей за 1 раз у 7 днён.

Што рабіць, калі камяк стаіць у горле, турбуе смыленне ў целе, ад трывогі шчыміць у сэрцы, а галава баліць ад пастаянных турбот?

Зацвярджэнне аб тым, што ўсе хваробы ад нерваў, мае пад сабой рэальную глебу. Праблемы і стрэсы, з якімі мы сутыкаемся, праяўляюцца ў выглядзе разнастайных захворванняў: сахарнага дыябета, гіпертанічнай хваробы, язвавай хваробы, каліту, мігрэні, псарыязу і інш. Гэтыя захворванні атрымалі назву псіхасаматычных, паколькі спалучаюць у сабе фізіялагічныя сімптомы і псіхалагічныя праблемы. Калі змагацца толькі з фізіялагічнымі праявамі, захворванне можа прыняць хранічную форму. Для ўстранення хваробы патрэбна ўстраніць праблему ў сваім жыцці або змяніць адносіны да яе. Неабходна комплексная тэрапія, уключаючы псіхалагічную дапамогу.

Вы жадаеце атрымаць больш дэтальную інфармацыю аб сваёй хваробе, і/або Вам неабходна кваліфікаваная псіхалагічная дапамога? Вы можаце атрымаць гэту дапамогу ў аддзяленні для лячэння псіхасаматычных разладаў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Аказваемая медыцынская дапамога:

Трывожна-дэпрэсіўныя станы, якія развіваюцца на фоне арганічных і саматычных захворванняў.

Абслугоўваемыя групы насельніцтва пацыентаў: Грамадзяне Рэспублікі Беларусь.