Russian Belarusian English

18-ае наркалагічнае аддзяленне для лячэння і рэабілітацыі асоб, пакутуючых сіндромам залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў

marchuk EA

Загадчык аддзяленнем

Марчук

Сяргей Аляксандравіч

(тэл. 289-81-01)

Аддзяленне ў структуры РНПЦ псіхічнага здароўя прызначана для аказання спецыялізаванай лячэбна-дыягнастычнай, псіхолага-псіхатэрапеўтычнай і сацыяльна-аднаўленчай дапамогі пацыентам, пакутуючым залежнасцямі, а таксама пацыентам з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі, звязанымі з ужываннем алкаголю ва ўмовах кругласутачнага псіхіятрычнага стацыянару.

Супрацоўнікі аддзялення прэдастаўляюць медыцынскую дапамогу ў выпадку зварота грамадзян наконт алкагольнай залежнасці, запояў, станаў пасля абрыву запоя, глюцынацый і сутаргаў на фоне ўжывання алкаголю, наяўнасці спалучэнавай залежнасці ад алкаголю і іншых псіхаактыўных рэчываў.

Ложкавая моц аддзялення складае 50 ложкаў для лячэння алкагалізму, у тым ліку 25 ложкаў для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі. Палаты разлічаны на прыбыванне ад 4 да 6 чалавек. У аддзяленні маюцца 2 палаты павышанай камфортнасці для аказання дапамогі на платнай аснове, у тым ліку аднамесная палата з асобным санвузлом (рукамыйніца, унітаз, душавая кабіна).

Абслугоўваемыя катэгорыі грамадзян:

  1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (жанчыны) ва ўзросце старэй за 18 год з залежнасцю ад алкоголю, неўскладненымі формамі адмены алкаголю, псіхічнымі і паводзінскімі разладамі, звязанымі з ужываннем алкаголю, спалучэнавымі залежнасцямі ад алкаголю і седатыўных або псіхаактыўных рэчываў.
  2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (мужчыны і жанчыны) ва ўзросце старэй за 18 год з залежнасцю ад алкоголю, неўскладненымі формамі адмены алкаголю, спалучэнавымі залежнасцямі ад алкаголю і седатыўных або псіхаактыўных рэчываў для аказання ананімнай дапамогі на платнай аснове.
  3. Замежныя грамадзяне (мужчыны і жанчыны) ва ўзросце старэй за 18 год з залежнасцю ад алкоголю, неўскладненымі формамі адмены алкаголю, спалучэнавымі залежнасцямі ад алкаголю і седатыўных або псіхаактыўных рэчываў на платнай аснове.

Аказваемая медыцынская дапамога:

Пры даследванні пацыентаў шырока выкарыстоўваюцца магчымасці аддзялення функцыянальнай дыягностыкі, рэнтгенаўскага аддзялення, клініка-дыягнастычнай лабараторыі. Для павышэння якасці дыягностыкі і лячэння ў аддзяленні пільна праводзіцца даследванне кожнага пацыента. Пры гэтым шырока выкарыстовываецца ўвесь спектр сучасных дыягнастычных методык, уключаючы электраэнцэфалаграфію, рэаэнцэфалаграфію, рэнтгенаўскія метады даследвання, вызначэнне канцэнтрацыі наркатычных рэчываў у біялагічных асяроддзях арганізма, пры неабходнасці выкарыстоўваецца магнітна-рэзанансная тамаграфія.

Лячэнне ўключае ў сябе комплекс працэдур і заняткаў, накіраваных на паляпшэнне фізічнага і псіхалагічнага стану пацыента.

У аддзяленні праводзіцца індывідуальна падабраная для кожнага пацыента дэтаксікацыйная тэрапія, накіраваная на зняцце наступстваў доўгатэрміновага ўжывання алкаголю і поўнае іх вывядзенне з арганізму. Кваліфікаваныя спецыялісты ведаюць, як зняць стан адмены алкаголю, безбалюча вывесці з працяглага запою, спыніць згубную цягу да алкаголю, зняць вынікі псіхічнага і саматычнага характару.

Акрамя медыкаментознага лячэння ў тэрапіі шырока выкарыстоўваюцца працэдуры, якія прапанюцца фізіятэрапеўтычным аддзяленнем: магнітна-лазерная тэрапія, гіпербарычная аксігенацыя, электралячэнне, інгаляцыі і электрафарэз лекавых прэпаратаў. Пацыенты аддзялення регулярна наведваюць групы лячэбнай фізкультуры, прымаюць удзел у працоўнай тэрапіі.

У аддзяленні выкарыстоўваецца мультыдысцыплінарны падыход у лячэнні залежных ад алкаголю і іншых псіхаактыўных рэчываў. Праца ўрачэй аддзялення ажыццяўляецца ў пастаянным супрацоўніцтве з неўролагам, тэрапеўтам, псіхолагам, спецыялістамі функцыянальнай дыягностыкі, што дазваляе распрацаваць індывідуальны план лячэння і рэабілітацыі кожнага пацыента.

Псіхатэрапеўтычная дапамога аказваецца з улікам асобавых асаблівасцяў пацыента. Праводзяцца сеансы падтрымліваючай матывацыйнай і кагнітыўна-паводзінскай псіхатэрапіі. Праводзіцца псіхалагічнае даследванне пацыентаў, якое тычыцца ўсіх сфер псіхічнай дзейнасці; ажыццяўляеца праца з пацыентамі па замацаванню матывацыі да лячэння, коррэкцыі асобавых праблем, выпрацоўцы ўстановак на вядзенне здаровага ладу жыцця. Акрамя індывідуальнага кансультавання праводзяцца групавыя заняткі з пацыентамі.

На базе аддзялення працуе школа здароўя. Штотыднёва праводзяцца тэматычныя групавыя заняткі па пытаннях прафілактыкі алкагольнай залежнасці. Сфарміравана актыўнае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі груп ананімных алкаголікаў. Штотыднёва аддзяленне наведваюць валанцёры разнастайных рэабілітацыйных цэнтраў.

Праводзіцца пастаянная праца з бліжэйшым асяроддзем пацыентаў для адукацыі метадам эфектыўнага ўзаемадзеяння з німі і стварэння адносінаў, якія садзейнічаюць ачуньванню.

Для замацавання атрыманых рэзультатаў і падтрымкі цвярозасці ў доўгатэрміновай перспектыве на базе 18-га наркалагічнага аддзялення праводзяцца працэдуры ўнутрыцяглічнай падшыўкі прэпарата «Дысульфірам», а таксама ТЭС-тэрапія.

Галоўны прынцып працы нашага аддзялення – індывідуальны падыход да кожнага пацыента і прафесійная дапамога ў лячэнні алкагалізму і падтрымка цвярозасці.