Russian Belarusian English

16-е псіхіятрычнае аддзяленне (для жанчын)

 

Загадчык аддзяленнем

Цішкевіч

Ларыса Аляксандраўна

(тэл. 289-81-47)

 

Псіхіятрычнае аддзяленне № 16 (для жанчын) на 55 ложкаў.

У аддзяленні атрымліваюць кваліфікаваную стацыянарную псіхіятрычную дапамогу жанчыны: Бярэзінскага, Клецкага, Лагойскага, Несвіжскага, Мядзельскага, Мінскага раёнаў Мінскай вобласці, Цэнтральнага і Партызанскага р-наў г.Мінска. Аддзяленне таксама прымае для даследвання і лячэння складаных пацыентаў з іншых абласцей РБ і пры неабходнасці аказвае экстраную дапамогу замежным грамадзянам.

Праца ў аддзяленні арганізавана па прынцыпу мультыдысцыплінарнай брыгады з удзелам урача-псіхіятра-нарколага, псіхолага, тэрапеўта, неўролага, медыцынскай сястры. Пры неабходнасці кансультуюцца спецыялістамі іншых профіляў: эндакрынолаг, акуліст, ЛОР-урач, гінеколаг, хірург, стаматолаг, фізіятэрапеўт, інфекцыяніст, фтызіятр.

Аддзяленне ўдзельнічае ў рашэнні наступных задач: дыягностыка псіхічных паводзінскіх разладаў, медыкаментозная тэрапія, рэабілітацыя, а таксама з’яўляецца базай для навуковых даследванняў, адукацыі і спецыялізацыі.

У назалогіі пераважаюць шызафрэнія і блізкія да яе разлады, афектыўныя парушэнні (дэпрэсіўныя, маніякальныя разлады), арганічныя разлады, разлады асобы, разлады сталай асобы і паводзінаў у дарослых, пацыенты з прыроджаным або набытым недаўсціпам.

У тэрапіі пацыентаў шырока выкарыстоўваецца ўвесь спектр псіхатропных прэпаратаў: тыпічныя і атыпічныя антыпсіхотыкі, бензадыязэпінавыя і небензадыязэпінавыя транквілізатары, нарматымікі, трыцыклічныя і гетэрацыклічныя, СІАЗС антыдэпрэсанты, наатропы. Пры падборы падтрымліваючай, прафілактычнай тэрапіі псіхатычных разладаў, пры неабходнасці, выкарыстоўваюцца дэпа-прэпараты.

Назбіраны досвед лячэння адпорных формаў шызафрэніі, дэпрэсіі, у тым ліку з ужываннем электрасутаргавай тэрапіі (ЭСТ) і транскраніальнай магнітнай стымуляцыі (ТМС) галоўнага мозгу.

Акрамя інтэнсіўнай медыкаментознай тэрапіі праводзіцца аднаўленчая тэрапія, НКР, тэрапія асяроддзем, працай, арттэрапія, фізіятэрапеўтычнае лячэнне, ЛФК, водныя працэдуры.

Аддзяленне выкарыстоўвае ўвесь спектр сучасных дыягнастычных методык, уключаючы ў тым ліку МРТ і ЭЭГ-карціраванне, рэаэнцыфалаграфію, вызначэнне канцэнтрацыі асобных лекавых прэпаратаў у біялагічных вадкасцях.

Сярэдні і малодшы медыцынскі персанал навучаны спецыяльным камунікатыўным навыкам.

Аказваем псіхалагічную дапамогу: псіхадыягнастычныя даследванні, сеансы індывідуальнай псіхалагічнай карэкцыі, створаны псіхаадукацыйныя праграмы.

Функцыянуе «Школа псіхічнага здароўя» для пацыентаў. Вялікая ўвага ўдзяляецца адукацыйнай працы сярод пацыентаў і членаў іх сямей, растлумачваюцца магчымасці актыўнай тэрапіі, неабходнасці падтрымліваючага лячэння, дзейнасці медыкаментаў, магчымых варыянтаў ходу захворванняў, неабходнасць падтрымліваючай псіхатэрапіі пацыента і яго акружэння.