Russian Belarusian English

10-е псіхіятрычнае аддзяленне, у тым ліку для лячэння хворых нервовай анарэксіяй

Загадчыца аддзяленнем

 

Мeльгуй

Святлана Леанідаўна

(тэл. 289-80-43)

 

Штогод у 10-м аддзяленні РНПЦ псіхічнага здароўя каля 100 чалавек атрымліваюць лячэнне ў сувязі з парушэннем харчовых паводзінаў. Гэта такія захворванні як нервовая анарэксія і нервовая булімія.

Сярод нашых пацыентак – жыхаркі іншых дзяржаў, якія засталіся задаволены аказанай ім дапамогай. З кожнай з такіх пацыентак працуюць сумесна псіхіятр, псіхатэрапеўт, псіхолаг, ажыццяўляецца кантроль над прыёмам ежы ў атмасферы падтрымкі. Мы дапамагаем гэтым дзяўчынам палюбіць сваё цела, здабыць упэўненнасць у сабе і волю выбару.

Аказваемая медыцынская дапамога:

Увесь спектр псіхічных разладаў, нервовая булімія і нервовая анарэксія.

Абслугоўваемыя групы пацыентаў: Чэрвенскі і Пухавічскі раёны Мінскай вобл, Маскоўскі і Ленінскі раёны г.Мінска.

Разлад харчовых паводзінаў – гэта сукупнасць псіхічных захворванняў, якія ўключаюць у сабе анарэксію, нэрвовую булімію, кампульсіўнае пераяданне, пераяданне або ваніты, звязаныя са стрэсам і іншыя. Па сваёй сутнасці яны з’яўляюцца мультыфактарнымі разладамі, у аснове якіх ляжаць, як правіла, дысгарманічныя ўнутрысямейныя адносіны, парушэнне асобаснай ідэнтычнасці, страта здольнасці адаптавацца да змяняючыхся ўмоў сацыяльнага акружэння, няўменне будаваць адэкватныя межасобасныя адносіны.

Вынікам такога разлада становіцца рашэнне сваіх унутраных канфліктаў праз пераходны аб’ект – ежу або ўласнае цела. Нярэдка гэта суправаджаецца скажэннем рэальнага вобраза цела, фарміраваннем паталагічных патэрнаў паводзінаў, у асаблівасці, харчовых, паступова нарастаючай сацыяльнай ізаляцыяй, якая вызвана зніжэннем самаацэнкі і стратай задавальнення ад жыцця, пры часам яўным знешнем дабрабыце (да з’яўлення яўных прызнакаў захворвання, якія пагражаюць жыццю чалавека).

Паступова далучаюцца рэальныя змены цялеснага функцыянавання – парушэнне менструальнага цыклу ў дзяўчын, цяглічная слабасць, артэрыяльная гіпатэнзія, запаволенне сардэчнага рытму, зніжэнне тэмпературы цела, сухасць скуры, ломкасць пазногцяў і валос (з далейшым іх выпаданнем), парушэнне функцыі страўнікава-кішачнага шляху. Калі своечасова не пачаць лячэнне, гэтыя пашкоджанні могуць прывесці да смяротнага зыходу. Таксама фонава могуць вызначацца зніжэнне настрою (маскіраваная або клінічна выражаная дэпрэсія), прыступы трывогі або нават панікі, сімптомы абсесіўна-кампульсіўнага разладу, злоўжыванне псіхаактыўнымі рэчывамі (як спосаб пазбаўлення ад пачуцця голаду), часам нават псіхатычныя эпізоды.

Для таго, каб распазнаць сімптомы парушэння харчовых паводзінаў, трэба ўважліва прыглядзецца да ладу жыцця і спосабам межасобавага ўзаемадзеяння такога чалавека. Важна звяртаць увагу на раптоўна з’явіўшыеся новыя захапленні ў сферы харчавання або спорта. Гэта могуць быць прыхільнасць разнастайным відам дыет, выбіральнасць у прадуктах харчавання (напрыклад, выключэнне з рацыёну так званых “шкодных” прадуктаў, вегетарыянства, сыраядзенне і інш.), настойлівая ідэя ісці прынцыпамі здаровага харчавання (асобы рэжым, улік каларыйнасці, акцэнт на агародніну і садавіну і г.д.), захапленне новымі відамі спартыўных трэніровак і нагрузак у дастаткова вялікай колькасці (фітнэс, танцы, бег, практыкаванні ў хатніх умовах, шматгадзіныя прагулкі па гораду і шмат іншага). У нейкай ступені навад бодыбілдынг можна разглядаць як форму праяўлення гэтай паталогіі, так як у гэтым відзе спорту прысутнічаюць ідэі спецыяльнага харчавання і накіраваных зменаў уласнага цела.

Адзнака сваіх дасягненняў часцей за ўсё праводзіцца рэгулярным вызначэннем масы цела (рытуал ранешняга і вячэняга важання, часам – перад кожным прыёмум ежы), вымярэннем таліі і сцёгнаў з дапамогай сантыметровай ленты, шматразовымі эпізодамі дэтальнага разгляду свайго цела ў зеркале. Ежа можа рабіцца спосабам заахвочвання або пакарання: пры суб’ектыўна значных дасягнутых посьпехах дазваляецца з’есці што-небудь вельмі любімае і жаданае, за недастатковай рэзультатыўнасцю ідзе знясільваючае галаданне. За такімі людзьмі часта можна заўважыць пастаянныя размовы аб ядзе і прыгатаванні новых страў, пошукі і абмеркаванні рацэптаў, пры гэтым яны з радасцю гатуюць і частуюць навакольных, аднагадзіна пазбягаючы самастойнага прыёму ежы. Яны часта арганізуюць свой дзень так, каб заставалася як мага меньш часу для прыёму ежы. І робяць яны гэта, як правіла, у адзіноце, пазбягаючы лішніх пытанняў аб сваім рацыёне і стылі харчавання. Нярэдка можна ўбачыць рэгулярныя адмовы ад наведвання святочных або сямейных мерапрыемстваў, якія суправаджаюцца застоллямі, па тых жа самых прычынах. У некаторых з’яўляецца тэндэнцыя пазбягаць падзей, звязаных з неабходнасцю распранацца (басейн, пляж, лазня і інш.), так як дэманстрацыя недасканалага цела з’яўляецца палохаючай і немагчымай.

З цягам часу з’яўляюцца і іншыя прыкметы, якія быццам бы не так яўна сведчаць аб наяўнасці разладаў гэтага спектра, прыглушаны настрой, вяласць, апатыя, адсутнасць жаданняў і задавальнення ад штодзённых дробязяў, пазбяганне сацыяльных кантактаў, замкнёнасць, адсутнасць праяўленняў пачуццяў і эмоцый, успышкі раздражняльнасці пры спробах паклапаціцца або высвятліць, што адбываецца. Могуць праскакваць ідэі аб незадаволеннасці сваёй знешнасцю ў цэлым, незадаволеннасці сваім жыццём, самім сабой. Спробы ўзяць пад кантроля “слабыя месцы” могуць распаўсюджвацца не толькі на рацыён харчавання і рухальную актыўнасць, але і кранаць і іншыя сферы жыццядзейнасці: празмерны парадак у кватэры, звышдакладная арганізацыя працы або вучобы, імкненне да дасягнення дасканаласці ва ўсім.

Калі Вы заўважылі хоць бы частку з вышэйпералічаных прыкмет і занепакоены станам сваёй знаёмай/сяброўкі/члена сям’і, то Вы можаце звярнуцца за кансультацыяй і кваліфікаванай медыцынскай дапамогай па дадзенаму віду паталогіі. Такую дапамогу можна атрымаць у дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычены Цэнтр псіхічнага здароўя», у прыватнасці ў 10-м псіхіятрычным аддзяленні (для жанчын), у тым ліку і для лячэння нервовай анарэксіі.

Пры аказанні спецыялізаванай дапамогі пацыенткам з парушэннямі харчовых паводзінаў (нервовая анарэксія і нэрвовая булімія) у аддзяленні выкарыстовываюцца сучасныя дасягненні айчынная і сусветнай практыкі. Урачі (псіхіятры, псіхатэрапеўты) і псіхолагі аддзялення прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. Мы актыўна супрацоўнічаем са сродкамі масавай інфармацыі, дзе асвятляем актуальнасць праблемы, прычыны ўзнікнення і спосабы лячэння. Ніжэй прадстаўлены спасылкі на публікацыі, відэаматэрыялы з удзелам спецыялістаў.

Пры аказанні дапамогі пацыенткам з разладамі харчовых паводзінаў асноўная ўвага ўдзяляецца псіхатэрапеўтычнаму суправаджэнню (пасля правядзення неабходных дыягнастычных мерапрыемстваў згодна Клінічным пратаколам аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі).

У аддзяленні прадстаўлены наступныя віды псіхатэрапеўтічнай дапамогі:

  • групавая тэрапія (псіхадынамічные групы, цялесна-арыентаваная тэрапія, арт-тэрапія);
  • індывідуальная тэрапія (з улікам асобасных асаблівасцей пацыентак);
  • індывідуальнае сямейнае кансультаванне;
  • групы сама- і ўзаемадапамогі.

Выкарыстуемыя псіхатэрапеўтычныя методыкі:

  • кагнітыўна-біхевіяральная тэрапія;
  • гештальт-тэрапія;
  • псіхадынамічная псіхатэрапія;
  • арт-тэрапія (тэрапія творчасцю).

Паралельна з псіхатэрапеўтычнымі мерапрыемствамі праводзіцца харчовая рэабілітацыя з перманентным маніторынгам лабараторных і фізікальных паказчыкаў. Пры аказанні кваліфікаванай дапамогі выкарыстовываецца мультыдысцыплінарны падыход з далучэннем спецыялістаў разнастайнага профілю (неўролаг, тэпапеўт, эндакрынолаг, кардыёлаг, гастраэнтэролаг). Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца медыкаментозныя сродкі для карэкцыі спадарожных псіхічных разладаў і выяўленай саматычнай паталогіі.

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь дапамога аказваецца бясплатна. Таксама магчыма ананімнае лячэнне (на платнай аснове).