Russian Belarusian English

Лагатып і слоган

Лагатып уяўляе сабой круг дыяметрам 8 см, у цэнтры якога знаходзяцца накіраваныя ўверх адчыненыя далоні і сімвалічная растравая выява мозгу, па акружнасці – назва ўстановы «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» і рэкламны слоган: «На ахове псіхічнага здароўя», на рускай і лацінскай мовах.

Накіраваныя ўверх адчыненыя далоні сімвалізуюць даверлівыя адносіны паміж урачом і пацыентам і надзею на вылячэнне, якія садзейнічаюць ачуньванню.

Выява рук таксама ўказвае на клопат, у дадзеным выпадку, клопат аб псіхічным дабрабыце.

Выява мозгу сімвалізуе асноўны накірунак дзейнасці РНПЦ псіхічнага здароўя па лячэнню захворванняў, якія суправаджаюцца парушэннем асноўных праяў працы мозгу (памяці, увагі, мышлення, эмоцый).

Акрамя таго, растравая выява мозгу ўспрымаецца як крона дрэва, якую неабходна беражліва даглядаць.

У цэлым лагатып адлюстроўвае асноўную дзейнасць РНПЦ псіхічнага здароўя – клопат аб псіхічным здароўі грамадзян.